Accordly

Саундтрэк

МУТНАЕВОКА

Саундтрэк

Рукой дастаць бы да паверха, Да сёмага. Я быў на небе – Там нічога новага. Пад парасонам нібы той, Ціма Бартана герой, Напіша скрозь нашых павек Майго жыцця саўндтрэк. А памятаеш, як хадзілі ў кіно, - Там паказалі стужку “нашае жыцце”. Ten minutes/хвіліны Уцякаюць скрозь пясок, Іржавы знарок Не зачынены замок. Пад парасонам нібы той, Ціма Бартана герой, Напіша скрозь нашых павек Майго жыцця саўндтрэк.