Accordly

Рамонкi

Ляпис Трубецкой

Рамонкi

Дачакалася Зямля З космасу радных сыноў. Бачыш, з кветкамi iдуць I Гагарын, i Цiтоў. Зноў будуюць на дамах Гнёзды парачкi буслоў. I пяюць для ўсiх дарма Чылентана i Буйноў. Гэта - мой прыдуманы мiр, Гэта - мой вольны шлях. I на ўсiх кантынентах пiр, I рамонкi на тваiх вуснах. Танчыць Ясiр Арафат, Радам з ім п'яненькі Буш. Яны п'юць на брудэршафт З калiбасаў смачны пунш. Заплятае Чэ Фiдэль Базылькi ў бараду. I спявае Арыэль Пра магнолii ў саду. Гэта - мой прыдуманы мiр, Гэта - мой вольны шлях. I на ўсiх кантынентах пiр, I рамонкi на тваiх вуснах. Гэта - мой дурацкi дэнс, Гэта - мой натуры дах, Гэта - мой дзэн-будыйскі сэнс, I рамонкi на тваiх вуснах. Каляровыя вясёлкi, Запаветныя сады, Залатыя граюць пчолкi, Рэкi, поўныя вады. Гэта - мой прыдуманы мiр, Гэта - мой вольны шлях. I на ўсiх кантынентах пiр, I рамонкi на тваiх вуснах. Гэта - мой дурацкi дэнс, Гэта - мой натуры дах, Гэта - мой дзэн-будыйскі сэнс, I рамонкi на тваiх вуснах. Гэта - мой дзэн-будыйскі сэнс, I рамонкi на тваiх вуснах.