Accordly

Тры чарапахi

Лявон Вольскі

Тры чарапахi

Калi раптам адчуеш камунальныя пахi, I жыцьцё цябе возьме ў пятлю. Зразумееш тады, што тры чарапахi Па-ранейшаму цягнуць зямлю. Калi выйдзеш у горад цi залезеш у горы, I з людзьмi усталюеш кантакт. Зразумееш тады, што i сёньня i ўчора Наша месца на трох кiтах. Прыпеў: Хэй ла-ла-ла-лай, ты не чакай, сюрпрызаў ня будзе. Хэй ла-ла-ла-лай, ты не чакай, ты не чакай. Не было Галiлея i Боба Марлея, Не было Сальвадора Далi. Нi Ленiна, Нi Ленана, нi Карла Лiнэя, А кiты, чарапахi былi. Прыпеў: Хэй ла-ла-ла-лай, ты не чакай, сюрпрызаў ня будзе. Хэй ла-ла-ла-лай, ты не чакай, ты не чакай. Каб любiць Беларусь, нашу мiлую маму, Трэба ў розных краях пабываць. Зразумееш тады - пад тваiмi нагамi Тры сланы нерухома стаяць. Прыпеў: Хэй ла-ла-ла-лай, ты не чакай, сюрпрызаў ня будзе. Хэй ла-ла-ла-лай, ты не чакай, ты не чакай. Хэй ла-ла-ла-лай, ты не чакай, сюрпрызаў ня будзе. Хэй ла-ла-ла-лай, нiхто не чакае, i ты не чакай.