Accordly

Мала сказаць ненавіджу

Лявон Вольскі

Мала сказаць ненавіджу

Мала сказаць: ненавіджу, Мала сказаць: прызнаю. Біцца за праўду — і выжыць, Нібы салдат у баю. Біцца за праўду — і выжыць, Нібы салдат у баю. Дрэннаму — не пакарыцца, Добрае — не празяваць. З дробнай хлуснёй не мірыцца, З буйнай хлуснёй ваяваць. З дробнай хлуснёй не мірыцца, З буйнай хлуснёй ваяваць. Гэтым бы і кіравацца... Толькі і зло, і хлусня Хітра маскіравацца Вучацца спрытна штодня. Хітра маскіравацца Вучацца спрытна штодня. Нехта і подлы, і хіжы Клятву паўторыць тваю: З ворагам біцца — і выжыць, Нібы салдат у баю. З ворагам біцца — і выжыць, Нібы салдат у баю.