Accordly

Дай мне нагоду (Daj mnie nahodu)

Лявон Вольскі

Дай мне нагоду (Daj mnie nahodu)

Дай мне нагоду быць вельмі вострым і рэзкім Дай мне нагоду быць мяккім як сённяшні хлеб Пакуль яшчэ не дагарэлі ўсё трэскі Дай мне нагоду ўсё зрабіць стэп-бай-стэп Дай мне нагоду быць дасканалым як эльфы Дай мне нагоду гоблінам быць раз на год Пакуль мы яшчэ не зрабілі апошняе сэлфі Дай мне нагоду пачаць наш крыжовы паход Цюрых сустрэне Фандзю i раклетам * Лондан сакрэтам Масква пісталетам Дай мне нагоду, дай мне нагоду для старту А для фініты* нагоды ня трэба пакуль Мы яшчэ тут, мы любім дасціпныя жарты Дык дай мне нагоду ухіліцца ад куль Цюрых сустрэне Фандзю i раклетам * Лондан сакрэтам Масква пісталетам Прага - няблага Спатоліць нам смагу І толькі Чыкага, І толькі Чыкага А калі раптам загляне вясёлае сонца Зоркі заплачуць і толькі ў вачах каламуць Дай мне нагоду болей не быць марафонцам Дай мне нагоду легчы ціхенька заснуць Берлін павязе па Ўскрайку і цэнтры Мінск як заўжды забароніць канцэрты Вільня чакае й Варшава чакае І толькі Чыкага, І толькі Чыкага