Accordly

Дай мне знак

Лявон Вольскі

Дай мне знак

А неўзабаве прыйдзе дзень, Якога так чакалі ўсе. Цябе закруціць вір падзей, І мур хіснецца і ўпадзе. Рыхтуй сябе, рыхтуй дзяцей, Бо неўзабаве прыйдзе дзень, Калі адступіць шэры цень І мур хіснецца і ўпадзе. Прыпеў: Дай мне знак, дай мне надзею, Што я паспею. Дай мне знак, дай мне надзею, Што я заспею. І ты пачнеш з сямі вятроў, Пачнеш з кахання і сяброў. Усеабдымная любоў Табе раскрыецца ізноў. Прыпеў: Дай мне знак, дай мне надзею, Што я паспею. Дай мне знак, дай мне надзею, Што я заспею. І гэты час для ўсіх для нас Пачаткам будзе новых дзён. Не будзе вечнаю сцяна - Яе кароткае жыццё. Прыпеў: Дай мне знак, дай мне надзею, Што я паспею. Дай мне знак, дай мне надзею, Што я заспею.