Accordly

Твой накірунак

Крама

Твой накірунак

У сэрцы наспела даўно развітанне, Не хочацца больш гаварыць пра каханне, Табе падыходзіць любы накірунак, Дарога, свабода і твой паратунак. Можа табе далі крылы? Толькі ці знойдзеш ты сілы? Цябе праважаюць дамы сумным вокам, Пад крылы ляціць небасхіл тваім крокам, І там у нябёсах зусім іншы колер, Такім як кальсьці не будзеш ніколі. Можа табе далі крылы? Толькі ці знойдзеш ты сілы? Знойдзеш сілы Каб ляцець па-над зямлёй як дзіўны птах, ла-ла-ла ла ла ла Смяяца ва ўсіх на вачах. Сабралі ваду і спакой у паветры, Кладуцца пад ногі хутчэй кіламетры, Відаць сапраўды гэта твой накірунак, Дарога, свабода і твой паратунак. Можа табе далі крылы? Толькі ці знойдзеш ты сілы? Знойдзеш сілы Каб ляцець па-над зямлёй як дзіўны птах, ла-ла-ла ла ла ла Смяяца ва ўсіх на вачах, ла-ла-ла ла ла ла Ляцець хутчэй як вольны птах, ла-ла-ла ла ла ла Смяяца ва ўсіх на вачах.