Accordly

Будзь разам з намі

Крама

Будзь разам з намі

Я гляджу ў неба – сэрца б'ецца толькі думкай адной. Я гляджу ў неба – там шлях апошняй песьні маёй. Гляджу я ў неба – побач зь ёй лунае сьветлы анёл. Крыкну я ў неба – будзь з намі, калі сюды прывёў. Будзь разам з намі, ахіні крылом нас, сьветлы анёл. Будзь разам з намі, сярод бруду і вострых камянёў. Будзь разам з намі, калі ўстане шэраг ценяў ля нашых дзьвярэй, Будзь разам з намі і не хавай ад нас вачэй. Рэфрэн: Паднясуць віна табе і кавалак хлеба Скажуць: ты – прадвесьнік новых падзей. А што цябе чакае, крыж ці дарога ў неба, Кім станеш ты, анёл, для гэтых людзей. Будзь разам з намі, сярод цемры і жудасьцяў начэй, Будзь разам з намі, мы пройдзем з табой свой шлях хутчэй. Будзь разам з намі, але ня трэба нам рабіць лягчэй, Будзь разам з намі, і гэта ўсё, што трэба нам. Рэфрэн: Паднясуць віна табе і кавалак хлеба Скажуць: ты – прадвесьнік новых падзей. А што цябе чакае, крыж ці дарога ў неба, Кім станеш ты, анёл, для гэтых людзей. Рэфрэн: х2 Паднясуць віна табе і кавалак хлеба Скажуць: ты – прадвесьнік новых падзей. А што цябе чакае, крыж ці дарога ў неба, Кім станеш ты, анёл, для гэтых людзей. Ахіні нас светлы анёл х4