Accordly

Святло Сараева

Зьміцер Вайцюшкевіч

Святло Сараева

Паўз абшар Галіцкі вые вецер злы. Рэчы што мы мелі з вадою паплылі. Як вандроўны статак, быццам птушак сны, Мы ляцім у далі два сінія лісты. Не згараюць дровы, не стыне нутро, Але час ісьці ўжо спаць. За пагоркам гэным Сараева Сьвятло. Там заўтра будзем шлюб з табою браць. Пробашч у сьвятыні нас зьвяжа на вякі. Кветкі тамарыску дакіне да ракі. Рака назад увальецца ў мора берагі. Мы двое тут унізе і неба ў гары. Не згараюць дровы не, стыне нутро, Але час ісьці ўжо спаць. За пагоркам гэным Сараева Сьвятло. Там заўтра будзем шлюб з табою браць. З нашых пекных сноў пабудуем дом, З дуба будзе ён ды белых камянёў. Ведае хай кожны як цябе любіў. Будзе ён навекі стаяць, а мы ў ім. Не згараюць дровы, не стыне нутро, Але час ісьці ўжо спаць. За пагоркам гэным Сараева Сьвятло. Там будзем шлюб, мая галубка, браць.