Accordly

Муры

Зьміцер Вайцюшкевіч

Муры

Ëн быў натхнёны i малады, Iх незьлiчона было. Ён на плошчы вёў гарады Зь песьняй, што блiзка сьвятло. I запальвалi сьвечкi яму, Плыў па-над плошчаю дым. Ён сьпяваў: зруйнуем турму! Яны сьпявалi за iм: Разбуры турмы муры! Прагнеш свабоды — то бяры! Мур хутка рухне, рухне, рухне - I пахавае сьвет стары! Ведалi словы на памяць — i сьпеў Несьлi па вулiцах так, Што кроў кiпела i гнеў кiпеў, I сэрцы стукалi ў такт. Бiлi ў сто тысяч далоняў — i рытм Ворагаў бiў напавал. Iшлi на муры ва ўсiм сьвеце старым... А ён усё граў i сьпяваў. Прыпеў. Так паўстаў шматтысячны рух, Воiнаў цэлая рать, Можна помнiкi зносiць и брук На камянi разьбiраць. Кожны адчуў — прыйшоў яго час Сiлы аддаць барацьбе: Хто ня з намi — той супраць нас! Сьпявак быў сам па сабе. Глядзеў, як шчыльныя рады Зь ягонай песьняю iдуць, А песьня глухне, глухне, глухне... А муры растуць, растуць... Прыпеў.