Accordly

Запяі мне песню

Вальжына Цярэшчанка

Запяі мне песню

N/С Запяi мне песню не з мяшчанскiх вулак, N/С Не з вялiкiх сцэнаў, не з эстрад, Запяi мне тую, што я сэрцам чула, Калi асыпаўся белы сад. Запяi мне тую, што я сэрцам чула, Калi асыпаўся белы сад. N/С Запяi мне тую, што пяяла няня N/С Над калыскай, доўга не сплючы, Цi аб безнадзейным маладым каханнi, Што трывожыць сэрца уначы. Цi аб безнадзейным маладым каханнi, Што трывожыць сэрца уначы. Не хачу навiнаў з шырокага свету – Пуста майму сэрцу, цесна ў ём, Можа, помнiш песню, што пяяла летам Маладая жнейка за сярпом. Цi мо помнiш тую, аб лiхiм прыгоне, З-пад навiслых сумна нашых стрэх, Што пяялi хлопцы, як вадзiлi конi Месячнаю ноччу на начлег. Запяi мне песню нашу, не чужую, З шматгадовых гоняў ды бароў, Што я сэрцам вечна на чужыне чую Сярод думаў зорных вечароў.