Accordly

Павешаным 1863 году

Алесь Дзянісау

Павешаным 1863 году

Калі ідуць на абардаж, І поўніць полымя пра сцяг Да верху мачты — экіпаж Цвікамі прыбівае сцяг. Даўно здалася — нават сталь, — І толькі зараз — мы памром Пад сцягам, што ў прадонні хваль Знікае разам з караблём. Ў крыві краіны нашай бель, Прыходзіць час смяротных сноў, І нашай волі карабель, — Няскораны, — ідзе на дно. І сёння ў вечны наш працяг, У неба на світанні дня Уздымуць нас, як волі сцяг, Якога й богу нельга зняць. Уздымуць нас, як волі сцяг, Якога й богу нельга зняць.