Accordly

Ветах

Sumarok

Ветах

зноўку нашыя спадзяванні як жарынкі, што рушылі ў космас. ветах будзе трымацца да рання, распаўсюдзіць таемныя позвы. вершалінамі дрэвы не з намі, вершаліны — паверх таямніц. адлятае лістота клінамі без гайворанаў і сініц. сочыць рухі бяскрылыя ветах, распачатыя ўверх кагадзе. на дагледжаны зорны палетак, як насенне, лістота ўпадзе.