Accordly

Людзі-сьвіньні

Rahis

Людзі-сьвіньні

Людзі – сьвіньні ў забруджаным краі Упарта глядзяць у тэлеэкраны. Людзі – сьвіньні ў чэргах за мясам Прагнуць халявы, халвы ды кіўбасаў У жыжы сямейнай ды жудасных родах Выхоўваюць дзетак па сьвінскіх законах, Заліўшы ў страўнік ружовае пойла, Каб хутчэй іх загнаць ў сацыяльнае стойла Навошта навука навошта культура, Ёй лыч не нажрэш, не пачэшаш за вухам Навошта пісьменьнікі ды іхнія творы, Калі зіхацеюць за вокнамі зоры. У працы штодзённай з васьмі да сямі Сякуць тапарамі забойцы ўрачы За пыльным сталом на засаленым месцы Сядзяць партакраты жадаючы есьці. Сьвінны наш народ ад п'янства ды бруда Уяўляе сябе магутным і дужым Засраўшы прасторы, падцершысь Айчынай Ён марыць аб тым каб хутчэй стаць сьвінінай Авацыі, гуляньні ў гэтай сям'і Калі ва ўладу прыйшлі мясьнікі Нажы ў іх ёсьць яны абароняць Браткі ж не пакрыўдзяць, яны дапамогуць.