Accordly

Калі ідуць на абардаж

N.R.M.

Калі ідуць на абардаж

Калі ідуць на абардаж, І поўніць полымя прасцяг Да верху мачты - экіпаж Цвікамі прыбівае сцяг. Даўно здалася - нават сталь, - І толькі зараз - мы памром Пад сцягам, што ў прадонні хваль Знікае разам з караблём Ў крыві краіны нашай бель, Прыходзіць час смяротных сноў, І нашай волі карабель, - Няскораны, - ідзе на дно. І сёння ў вечны наш працяг, У неба на світанні дня Уздымуць нас, як волі сцяг, Якому й Богу нельга зняць