Accordly

Камяні Барыса

Leibonik

Камяні Барыса

Б'юць барабаны, маланкамі неба гарыць, Ідуць святары, каб дзяцей ліцвінскіх хрысціць. Паганцы вогнішчы паляць, дубам спяавюць малітвы - Пярун, дай сынам дапамогу - асілкаў на бітвы. Прыпеў: І паўсталі волаты ростам вышей за аблокі, І выйшлі паганцы багоў бараніць на дарогі, Там, дзе іх пахіснула папоўская рыза, Паляглі праз стагоддзі каменні пад імем Барыса. Чырвонай літарай клічуць царкоўныя залы, Але літары гэтыя літы з чарнілаў крывавых. Хрысціся паганец, альбо не знасіць галавы Так згінулі богі пад гнетам новай царквы. І ляглі валунамі асілкі па ўсёй па мяжы, А зранку на валунах праступілі крыжы. Вольным калоссем ўзышлі ваяры на палетках, І толькі дубы векавыя смаўклівыя сведкі. Людзей, што маліліся скконцу на прамяні, І будзе жыць свет наш, покуль стаяць камяні. Прыпеў: І паўсталі волаты ростам вышей за аблокі, І выйшлі паганцы багоў бараніць на дарогі, Там, дзе іх пахіснула папоўская рыза, Паляглі праз стагоддзі каменні пад імем Барыса.