Accordly

Разбуры турмы муры

Kosmas

Разбуры турмы муры

Ëн быў натхнёны i малады, Iх незьлiчона было. Ён на плошчы вёў гарады Зь песьняй, што блiзка сьвятло. I запальвалi сьвечкi яму, Плыў па-над плошчаю дым. Ён сьпяваў: зруйнуем турму! Яны сьпявалi за iм: Раз-бу-ры турмы муры! Прагнеш свабоды — то бяры! Мур хутка рухне, рухне, рухне — | I пахавае сьвет стары! | Ведалi словы на памяць — i сьпеў Несьлi па вулiцах так, Што кроў кiпела i гнеў кiпеў, I сэрцы стукалi ў такт. Бiлi ў сто тысяч далоняў — i рытм Ворагаў бiў напавал. Iшлi на муры ва ўсiм сьвеце старым… А ён усё граў i сьпяваў. Раз-бу-ры турмы муры! Прагнеш свабоды — то бяры! Мур хутка рухне, рухне, рухне — | I пахавае сьвет стары! | Так паўстаў шматтысячны рух, Воiнаў цэлая раць, Можна помнiкi зносiць і брук На камянi разьбiраць. Кожны адчуў — прыйшоў яго час Сiлы аддаць барацьбе: Хто ня з намi — той супраць нас!.. …Сьпявак быў сам па сабе. Гля-дзеў, як шчыльныя рады Зь ягонай песьняю iдуць, А песьня глухне, глухне, глухне… | А муры растуць, растуць… | Раз-бу-ры турмы муры! Прагнеш свабоды — то бяры! Мур хутка рухне, рухне, рухне — | I пахавае сьвет стары! | Па усёй Беларусі падняўся народ Свабоду сваю адстаяць. Адзiнаю мэтай узняўся наш дух — Цемру святлом разганяць. Браты-афіцэры, мы — адзіны народ. Мы разам жывём на зямлі. Зрабіце ж сумленны выбар свой. Ня хочам мы гэтай вайны. Прачніцесь, сябры, мы да праўды ідзём, Імкнемся да шчасця свайго. І мара народа ў краіне жыцця Проста — каб добра было. Моцны грукат нястомленых рук, Рады ідуць і ідуць. Мы — беларусы, мы з мірам ідзём У светлы і сонечны пуць. Раз-бу-ры турмы муры! Прагнеш свабоды — то бяры! Мур хутка рухне, рухне, рухне — | I пахавае сьвет стары! |