Accordly

Музей валуноу

KaS

Музей валуноу

Да гісторый дакрануцца і да шэрагу падзей, У мінулае вярнуцца, каб пабачыць тых людзей. Барадатыя каменні ў сябе ўпіталі час, І цяпер яны раскажуць, што было да нас! Музей валуноў – карта Беларусі, Што ад продкаў засталося – тым і ганаруся, Музей валуноў – у любы час года, Быццам недзе ў мінулым – вось яна свабода! На далоні ўся краіна – тут каменні-гарады, Дзе кустоўе – гэта межы, сцежкі-рэкі і шляхі. Тут калісьці так касілі, што шырокі быў размах, І сярпамі жыта жалі з іскрамі ў вачах! Музей валуноў – карта Беларусі, Што ад продкаў засталося – тым і ганаруся, Музей валуноў – у любы час года, Быццам недзе ў мінулым – вось яна свабода! Зараз скачам па каменнях і алея валуноў, Быццам нітка пакалення ўецца тысячы гадоў! Гэта нават не папера і не моц старых дубоў, Гэта памяць назаўсёды будзе ў валуноў! Музей валуноў – карта Беларусі, Што ад продкаў засталося – тым і ганаруся, Музей валуноў – у любы час года, Быццам недзе ў мінулым – вось яна свабода! Музей валуноў – карта Беларусі, Што ад продкаў засталося – тым і ганаруся, Музей валуноў – у любы час года, Быццам недзе ў мінулым – вось яна свабода!